Старонкі

воскресенье, 3 ноября 2013 г.

03.10.2013 - ХХХІ Звычайная Нядзеля

Лк 19, 1–10
Езус увайшоў у Ерыхон і праходзіў праз яго. І вось адзін чалавек па імені Закхей, кіраўнік мытнікаў і багаты, стараўся ўбачыць Езуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малога росту. Забегшы наперад, ён залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць.
Калі Езус прыйшоў на гэтае месца, паглядзеў уверх і сказаў яму: Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння мне трэба быць у тваім доме.
Той хутка спусціўся і прыняў Яго з радасцю.
А ўсе, убачыўшы гэта, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў пагасціць да грэшнага чалавека. Закхей жа ўстаў і сказаў Пану: Вось палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш.
Езус сказаў яму: Сёння прыйшло збаўленне ў дом гэты, таму што і ён сын Абрагама. Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула.



Хрыстос жадае прыйсці да кожнага з нас… Прагне ўвайсці ў нашыя сэрцы, прагне ўвайсці ў нашыя сем’і, у нашае грамадзтва… для таго каб перамяніць нас, каб мы жылі, а не існавалі…


Што я гатовы аддаць Госпаду, каб быць шчаслівым чалавекам? Ці гатовы даверыцца Яго любові, якая не мае межаў?

Комментариев нет:

Отправить комментарий