Пс 85 (84), 9аb–10.
11–12. 13–14 (Р.: пар. Іс 45, 8)
Рэфрэн: Нябёсы
няхай пральюць справядлівасць.
9. Паслухаю, што
гаворыць Пан Бог. *
Ён спакой абвяшчае
народу і святым сваім.
10. Сапраўды, Яго
збаўленне блізкае +
для тых, хто баіцца
Яго, *
і слава Божая будзе
жыць на нашай зямлі.
11. Міласэрнасць і
вернасць сустрэнуцца разам, *
справядлівасць і
спакой пацалуюцца.
12. Вернасць
вырасце з зямлі, *
а справядлівасць
будзе пазіраць з нябёсаў.
13. Пан адорыць нас
шчасцем, *
а зямля наша дасць
свой плён.
14. Справядлівасць
пойдзе перад Ім *
і паставіць на шлях
крокі свае.
“Паслухаю, што гаворыць Пан Бог” – як жа важныя словы для
духоўнага ўзрастання… Паслухаць Яго, а не галасы гэтага свету, якія кажуць: “Жыві
сённяшнім днём, а што заўтра будзе – не важна”… Паслухаць Таго, які хлусню
называе хлуснёй, абвяшчае сапраўдны спакой, справядлівасць, братэрства…
Паслухаць, не для таго, каб страціць час, але каб пачуць Яго…
Нажаль, як жа часта бывае ў нас зусім па іншаму: кажам “Паслухаю,
што гаворыць Пан Бог, але і так зраблю па-свайму”…

Комментариев нет:
Отправить комментарий