Старонкі

пятница, 11 декабря 2015 г.

пятніца ІІ тыдня Адвенту - Іс 48, 17–19

Так кажа Пан, твой Адкупіцель,
Святы Ізраэля:
Я — Пан, Бог твой,
які вучыць цябе таму, што карыснае,
які накіроўвае цябе на шлях, якім трэба ісці.
О, калі б ты зважаў на мае запаведзі,
тады спакой твой быў бы, як рака,
і справядлівасць твая, як хвалі марскія.
І Твайго патомства было б, як пяску,
і нашчадкаў з улоння твайго, як яго пясчынак.
Не знікла б і не было б знішчана
імя тваё перад Маім абліччам.

“О, калі б ты зважаў на мае запаведзі”… Сапраўды, жыццё маё б выглядала па іншаму: я б не губляўся ў непралазных гушчарах штодзённасці, я меў бы магчымасць жыць, а не толькі існаваць… Я не змог бы  быць эгаістам і ісці па галовах тых, хто побач са мной… Я не змог бы быць абыякавым да тых, хто церпіць нястачу, хто разгубіўся і не ведае, куды ісці… Я не змог бы быць нявольнікам сваіх слабасцей, якія прыгнятаюць да зямлі і душаць, не даючы дыхнуць свежым паветрам…


Вучы ж, кіруй, Госпадзе... Бо без Цябе нічога добрага не атрымаецца… 

Комментариев нет:

Отправить комментарий