Іс 41, 13–20
Я Адкупіцель твой, Святы Ізраэля
Я, Пан Бог твой,
які ўзяў цябе за
правіцу тваю,
і кажа табе: Не
бойся,
Я дапамагу табе.
Не бойся, чарвяк
Якубе,
люд Ізраэля.
Я дапамагу табе, —
кажа Пан,
Адкупіцель твой,
Святы Ізраэля.
Вось зраблю цябе
вострай малатарняй,
новай, зубчатай.
Ты будзеш малаціць
і крышыць горы,
і пагоркі ўчыніш
мякінай.
Ты будзеш веяць іх
і вецер разнясе іх,
і віхор іх рассее;
і ты ўзрадуешся ў
Пану,
будзеш ганарыцца
Святым Ізраэля.
Прыніжаныя і ўбогія
шукаюць вады,
і няма яе.
Язык іх сохне ад
смагі.
Я, Пан, выслухаю
іх,
Я, Бог Ізраэля, іх
не пакіну.
Я адкрыю рэкі на
голых пагорках,
і крыніцы сярод
раўнінаў.
Я пустыню ператвару
ў возера,
і сухую зямлю ў
водныя крыніцы.
Кедр пасаджу ў
пустыні,
акацыю, мірт, і
аліўку;
Змяшчу ў стэпе
разам кіпарыс, явар і бук,
каб убачылі і
ведалі,
пазналі і зразумелі
ўсе,
што рука Пана
ўчыніла гэта,
Святы Ізраэля
стварыў гэта.
“Не бойся, Я дапамагу табе…” – кажаш, Госпадзе, а я не магу
пераадолець той страх, які не дазваляе быць па-сапраўднаму мужным…
Баюся… Таго, як мяне ўспрымаюць родныя і знаёмыя…
Меркавання тых, каго сустракаю на жыццёвым шляху… Баюся як паглядзіць
кіраўніцтва на той ці іншы мой учынак… Баюся быць “не такім як усе…
Праз сваю боязь не магу зрабіць крок, каб выконваць Тваю
волю.

Комментариев нет:
Отправить комментарий