Пс 85 (84), 9аb–10. 11–12. 13–14 (Р.: пар. 10c)
9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог. *
Ён спакой абвяшчае народу і
святым сваім.
10. Сапраўды, Яго збаўленне
блізкае †
для тых, хто баіцца Яго, *
і слава Божая будзе жыць на
нашай зямлі.
11. Міласэрнасць і вернасць
сустрэнуцца разам, *
справядлівасць і спакой
пацалуюцца.
12. Вернасць вырасце з зямлі, *
а справядлівасць будзе пазіраць
з нябёсаў.
13. Пан адорыць нас шчасцем, *
а зямля наша дасць свой плён.
14. Справядлівасць пойдзе перад
Ім *
і паставіць на шлях крокі свае.
Паслухаю…
Але ці лёгка сёння слухаць і чуць, што кажа нам Гасподзь, калі маё жыццё амаль
поўнасцю пазбаўлена цішыні, калі мае вушы запханыя навушнікамі ад
медыяпрайгравальніка, калі я не хачу слухаць іншых, але жадаю, каб другія
слухаліся мяне і рабілі па-майму?...
Прыкладам
належнага слухання голасу Бога, а таксама другога чалавека з’яўляецца апякун
сённяшняга дня – св. Барнаба, які быў здольны ўбачыць шлях шчасця ў тым, каб увайсці
ў Валадарства Нябеснае, каб выбраць Госпада ў сваім жыцці, нават калі гэта
будзе звязана з сведчанням аб сваёй веры аж да аддання жыцця… І самае галоўнае - не адкладваць на заўтра тое, што можна зрабіць сёння...
Комментариев нет:
Отправить комментарий