Узрадуйся,
бясплодная,
якая не нарадзіла;
усклікай ад радасці
і весяліся,
якая не спазнала
болю родаў!
Бо ў пакінутай
будзе больш сыноў,
чым сыноў у той,
якая мае мужа, — кажа Пан.
Пашыр месца тваёй
скініі,
расцягні палотны
твайго шатра, не саромейся,
падоўж свае шнуры,
умацуй калкі свае!
Бо ты разрасцешся
направа і налева,
і патомства тваё
авалодае народамі
і заселіць
спустошаныя гарады.
Не бойся, бо не
будзеш асаромлена,
не саромейся, бо не
будзеш зняважана.
Ты забудзеш сорам
сваёй маладосці
і больш не будзеш
памятаць ганьбы твайго ўдаўства.
Бо мужам тваім ёсць
Стварыцель твой,
Пан Магуццяў — імя
Ягонае;
і Адкупіцель твой —
Святы Ізраэля,
Богам усёй зямлі Ён
будзе названы.
Бо як жонку
пакінутую і засмучаную духам,
кліча цябе Пан.
І як да жонкі
маладосці, якая была адвергнута,
звяртаецца твой
Бог:
На малы час Я
пакінуў цябе,
але з вялікай
міласцю прыму цябе.
У прыступе гневу Я
схаваў ад цябе
на хвіліну аблічча
Маё,
але ў вечнай
міласэрнасці злітуюся над табою, —
кажа Пан, Адкупіцель
твой.
Бо для Мяне гэта,
як воды Ноя,
калі прысягнуў Я,
што воды Ноя не прыйдуць
больш на зямлю;
так прысягнуў Я,
што не буду гневацца на цябе
і дакараць цябе не
буду.
Бо горы знікнуць,
і пагоркі
захістаюцца,
але міласэрнасць
Мая не адступіць ад цябе,
і запавет спакою
Майго не пахіснецца, —
кажа Пан, які
спагадае табе.
“Міласэрнасць Мая не адступіць ад цябе…” Ты ніколі не
пакідаеш чалавек… Гэта я пакідаю Цябе – праз свае слабасці, дурныя паводзіны,
эгаізм…
“Міласэрнасць Мая не адступіць ад цябе…” Дзякую Табе,
Божа за магчымасць паўставаць, хоць часта падаю, і нанова распачаць шлях за
Табой.

Комментариев нет:
Отправить комментарий