Калі сыходзілі з
гары, спыталі Езуса вучні Ягоныя, кажучы:
Чаму кніжнікі
кажуць, што спачатку павінен прыйсці Ілля? Езус адказаў ім: Ілля сапраўды
прыйдзе і выправіць усё. Але кажу вам, што Ілля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго,
а зрабілі з ім, што хацелі. Так і Сын Чалавечы будзе цярпець ад іх. Тады
зразумелі вучні, што Ён казаў ім пра Яна Хрысціцеля.
Заданнем прарока было абвясціць надыход Месіі…
У гэты час асаблівым чынам Касцёл заклікае: “Падрыхтуйце
дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму”. Ці не прывык я да гэтых слоў, ці абуджаюць
яны мяне з стану абыякавасці і млявасці? Ці выкарыстоўваю сёння, тут і цяпер магчымасць стаць лепшым, прынамсьці спрабуючы нешта зрабіць з тымі каляінамі і выбоінамі, якія ёсць у маёй штодзённасці?
Ці памятаю аб тым, хто пакліканы таксама быць Янам
Хрысціцелям сярод тых, хто побач са мною?

Комментариев нет:
Отправить комментарий