Старонкі

воскресенье, 13 декабря 2015 г.

ІІІ Нядзеля Адвенту - Флп 4, 4–7

Браты:
Радуйцеся заўсёды ў Пану; яшчэ раз кажу: радуйцеся! Лагоднасць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Пан блізка. Ні пра што не турбуйцеся, але ў кожнай малітве і мальбе з удзячнасцю адкрывайце вашыя просьбы Богу.
І спакой Божы, які пераўзыходзіць усялякі розум, будзе аберагаць сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысце Езусе.



Радасць у Табе, Божа, дапамагае не апускаць рукі тады, калі здаецца ўсё адбываецца не так як павінна быць… Радасць дазваляе не страціць аптымізму на лепшы заўтрашні дзень, часта магчыма з пустымі кішэнямі, але з сэрцам, поўным любові… Радасць дапамагае шукаць дабра, а не зла… а таксама старацца не быць зверам для іншых…

Комментариев нет:

Отправить комментарий