Пс 25 (24), 4–5ab.
6–7bc. 8–9 (Р.: 4b)
Рэфрэн: Навучы мяне
сцежкам Тваім, Пане.
4. Дай спазнаць
Твае дарогі, Пане, *
і навучы мяне
сцежкам Тваім.
5. Вядзі мяне ў
праўдзе Тваёй і навучы, *
бо Ты — мой Бог і
Збаўца.
6. Узгадай пра
міласэрнасць сваю, Пане, *
і пра ласку сваю,
бо яны спрадвеку.
7. Памятай пра мяне
паводле міласці Тваёй, *
дзеля вялікай
дабрыні Тваёй.
8. Пан — добры і
справядлівы, *
таму паказвае
грэшнікам шлях.
9. Ён кіруе
прыніжанымі ў справядлівасці, *
і навучае пакорных
шляхам cваім.
Нялёгка вучыцца, асабліва тады, калі здаецца што ўжо усё
ведаеш і ёсць спасуса меркаваць, што вучоба мне зусім не патрэбна…
Нялёгка вучыцца, бо гэта азначае знайсці патрэбу забыць аб усіх тых шаблонах, да якіх я прывык і прыкіпеў настолькі, што здаецца, што
па-іншаму быць не можа…
Нялёгка вучыцца, бо трэба перамагаць ляноту, млявасць,
абыякаваць, страх…
Як жа цяжка вучыцца шляхам Тваім, Божа, асабліва калі я
ўжо усё абмерыў, запланаваў і распісаў, і для Твайго шляху часта проста няма
месца…

Комментариев нет:
Отправить комментарий