Старонкі

понедельник, 28 октября 2013 г.

28.10.2013 - cвята свв. Сымона і Юды, Апосталаў

Лк 6, 12–19

Езус узышоў на гару памаліцца і правёў ноч у малітве да Бога. Калі настаў дзень, паклікаў сваіх вучняў і выбраў з іх Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі: Сымона, якога назваў Пятром, Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея, Мацвея і Тамаша, Якуба Алфеевага і Сымона, якога называлі Зілотам, Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які стаў здраднікам.

Езус сышоў з Дванаццаццю ўніз і стаў на раўніне. І быў там вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжных ваколіц Тыра і Сідона.

Яны прыходзілі паслухаць Яго і аздаравіцца ад сваіх хваробаў. І тыя, хто цярпеў ад нячыстых духаў, вылечваліся. І ўсе людзі імкнуліся дакрануцца да Яго, таму што ад Яго сыходзіла сіла і вылечвала ўсіх.




Паклікаў сваіх вучняў і выбраў з іх… Нас таксама Хрыстос кліча, заве па імені… Заклікае да таго, каб мы ў кожны момант жыцця былі суграмадзянамі святых і дамачадцамі Бога… Кліча да таго, каб мы былі ўмацаваныя на падмурку, дзе сам Госпад з’яўляецца вуглавым каменем…

Комментариев нет:

Отправить комментарий