Лк 13, 1–9
У той час прыйшлі некаторыя і расказалі Езусу пра галілеян, кроў якіх Пілат змяшаў з іх ахвярамі. Езус сказаў ім на гэтае: Думаце, што гэтыя галілеяне былі
большымі грэшнікамі за ўсіх галілеян, бо так пацярпелі? Не, кажу вам, але калі
не пакаецеся, усе таксама загінеце. Думаеце, што тыя васемнаццаць, на якіх
звалілася сілаамская вежа і забіла іх, былі больш вінаватыя за ўсіх людзей,
якія жылі ў Ерузалеме? Не, кажу вам, але калі не пакаецеся ўсе таксама
загінеце.
І расказаў вось якую прыпавесць: Адзін
чалавек меў у вінаградніку сваім пасаджаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць плоду
на ёй, і не знайшоў. І сказаў вінаградару: Вось я трэці год прыходжу шукаць
плоду на гэтай смакоўніцы, і не знаходжу. Ссячы яе. Навошта яна займае зямлю?
Але той сказаў яму ў адказ: Пане, пакінь яе
на гэты год. Я абкапаю яе і абкладу ўгнаеннем. Можа, прынясе плод у будучым, а
калі не, ссячэш яе.
Госпад прагне, каб я прыносіў плён…
Госпад дае ўсё неабходнае для таго, каб плён майго жыцця быў багаты… І Ён чакае…

Комментариев нет:
Отправить комментарий