Лк 12, 39-48.
Вось што ведайце: калі б
гаспадар дома ведаў, у які час пры́йдзе зло́дзей, то не спаў бы і не дазволіў
бы падкапа́ць дом свой; будзьце ж і вы гатовы, бо ў час, пра які не думаеце,
Сын Чалавечы пры́йдзе.
Тады сказаў Яму Пётр:
Госпадзі! нам прытчу гэтую гаворыш, ці ўсім? А Гасподзь сказаў: хто ж ёсць
верны домаўпра́ўнік і му́дры, якога паставіць гаспадар над слу́гамі сваімі, каб
даваў ім у свой час ме́ру хле́ба? Блажэ́нны раб той, якога гаспадар яго,
прыйшоўшы, заста́не, што ён робіць так; праўду кажу вам, што над усёй маёмасцю
сваёю паставіць яго. Калі ж скажа раб той у сэ́рцы сваім: “не хутка гаспадар
мой пры́йдзе”, і пачне́ біць слуг і служанак, есці і піць, і напіва́цца, — пры́йдзе
гаспадар раба таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзі́ну, якой ён не ведае,
і рассячэ́ яго напала́м, і вы́значыць яму адзін лёс з няве́рнымі. Той раб, які
ведаў волю гаспадара́ свайго і не падрыхтава́ўся і не зрабіў па волі яго, будзе
бі́ты многа; а той, які не ведаў, але зрабіў нешта ва́ртае пакара́ння, будзе
бі́ты ма́ла. З кожнага, каму да́дзена многа, многа будзе спагна́на з яго,
і каму дару́чана многае, бо́льшага будуць патрабава́ць ад яго.
Быць гатовым – быць пільным,
не знаходзіцца ў духоўным летаргу…
Госпад дае нам шмат… штодня,
у кожную хвіліну нашага жыцця адорвае нас сваімі ласкамі… Ці заўважаем іх?

Комментариев нет:
Отправить комментарий