Лк
12, 13–21
У той час нехта з натоўпу
сказаў Езусу: Настаўнік, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною
спадчынай. Але Езус адказаў яму: Чалавеча, хто паставіў Мяне судзіць або
раздзяляць вас?
Пры гэтым сказаў ім: Глядзіце,
сцеражыцеся ўсялякай прагнасці, бо нават калі хтосьці мае дастатак, жыццё яго
не залежыць ад ягонай маёмасці.
І расказаў ім прыпавесць: у
аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле. І ён разважаў сам у сабе: Што мне
рабіць? Няма куды мне сабраць ураджай мой. І сказаў: Вось што зраблю: паламаю
засекі мае і збудую большыя, і збяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё. І
скажу душы маёй: Душа, шмат дабра ў цябе ляжыць на многія гады. Адпачывай, еш,
пі і весяліся. Але Бог сказаў яму: Неразумны, гэтай жа ноччу забяруць душу тваю
у цябе. Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхтаваў? Так бывае з тым, хто збірае
скарбы сабе, а не перад Богам багацее.
Адпачывай, еш, пі і весяліся – як жа гэтыя словы актуальныя ў наш час…
Сучасны чалавек пераважна хоча як мага менш працаваць, але шмат зарабляць…
Сучасны чалавек хоча жыць толькі сённяшнім днём… На жаль, вельмі часта мы
становімся тымі, хто збірае скарбы сабе, а не перад Богам багацее…
Нават калі хтосьці мае дастатак, жыццё яго не залежыць ад
ягонай маёмасці… Сапраўднае жыццё залежыць ад таго, наколькі я з’яднаны з
Госпадам.

Комментариев нет:
Отправить комментарий