Лк
18, 1–8
У той час:
Езус расказаў сваім вучням
прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам: У адным
горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым
горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: Абарані мяне ад
праціўніка майго.
Але ён доўгі час не хацеў. А
потым сказаў сам сабе: Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але з-за
таго, што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла
больш дакучаць мне.
І сказаў Пан: Паслухайце, што
кажа несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія
просяць Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што неўзабаве
абароніць іх.
Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці
знойдзе веру на зямлі?
Ці знойдзе Хрыстос веру на нашай зямлі? Ці знойдзе яе ў
нашым грамадзтве, у нашых сем’ях, а самае галоўнае – у сэрцы кожнага з нас?
Не ведаем, калі наступіць момант прыйсця Госпада ў сваёй
славе… Мы павінны быць гатовымі сустрэцца з Ім у кожны момант…

Комментариев нет:
Отправить комментарий