Старонкі

суббота, 19 октября 2013 г.

19.10.2013 - субота XXVIII Звычайнага тыдня

Лк 12, 8–12

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Кожны, хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго прызнае і Сын Чалавечы перад анёламі Божымі. А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго адракуся і Я перад анёламі Божымі. Кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, будзе адпушчана, а таму, хто блюзнерыць супраць Духа Святога, не будзе адпушчана. Калі вас прывядуць у сінагогі, і да кіраўнікоў, і да ўлады, не турбуйцеся, як або што адказваць, ці што гаварыць, бо Дух Святы навучыць вас у тую гадзіну, што трэба казаць.



Ці я не саромеюся Хрыста у сваім жыцці? Ці не хварэю на духоўную хваробу, якую можна акрэсліць як “хрыстафобія”?

Кожны, хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго прызнае і Сын Чалавечы перад анёламі Божымі. А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго адракуся і Я перад анёламі Божымі – кажа Госпад…


Час «адсідкі ў кустах» абмежаваны жыццём чалавека. Апошняе слова будзе за Тым, Які пайшоў на укрыжаванне і смерць дзеля нас…

Комментариев нет:

Отправить комментарий