Лк 11, 47–54
У
той час:
Сказаў Пан: Гора вам, таму што будуеце грабніцы
прарокам, а бацькі вашыя пазабівалі іх. Гэтым вы сведчыце пра ўчынкі бацькоў
вашых і згаджаецеся з гэтым: яны пазабівалі іх, а вы будуеце.
Таму
і Мудрасць Божая сказала: Пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і некаторых заб’юць
і будуць пераследаваць. Няхай спагнаная будзе з пакалення гэтага ўся кроў
прарокаў, пралітая ад стварэння свету, ад крыві Абэля аж да крыві Захарыі,
забітага паміж алтаром і святыняй. Сапраўды кажу вам: спагнаная будзе з гэтага
пакалення.
Гора
вам, кніжнікам, таму што забралі ключ пазнання. Самі не ўвайшлі і перашкодзілі
тым, хто ўваходзіў.
Пасля
гэтых слоў кніжнікі і фарысеі пачалі моцна нападаць на Яго і дапытвацца ў Яго
шмат пра што. І хацелі пачуць што-небудзь з вуснаў Ягоных, каб абвінаваціць
Яго.
Законам веры я павінен кіравацца ў жыцці… Законам веры, які дапамагае
адрозніць зло ад дабра, як бы яно не хавалася за рознымі маскамі бліжэй
неакрэсленай папраўнасці ці карэктнасці…
Вера ж – Божы дар… Дар, які я павінен і магу развіваць, нястомна аднаўляючы
яго, і становячыся шчаслівым… Дар, які я мачу змарнаваць, становячыся
фанатыкам, які не бачыць нічога іншага,
і не хоча бачыць…
Жыць паводле веры – няпроста… Прасцей існаваць…

Комментариев нет:
Отправить комментарий