Старонкі

вторник, 15 октября 2013 г.

15.10.2013 - успамін св. Тэрэзы ад Езуса.

Лк 11, 37–41
У той час:
Калі Езус гаварыў, адзін фарысей запрасіў Яго да сябе абедаць. Ён прыйшоў і ўзлёг за сталом. Фарысей жа здзівіўся, што Ён не абмыў рук перад абедам.

Але Пан сказаў яму: Цяпер вы, фарысеі, звонку ачышчаеце кубкі і місы, а нутро вашае напоўнена драпежнасцю і злосцю. Неразумныя, ці не той, хто стварыў вонкавае, стварыў і тое, што ўнутры? Давайце лепш міласціну з таго, што ўнутры вас, тады ўсё будзе ў вас чыстае.

Нутро вашае напоўнена драпежнасцю і злосцю – кажа Госпад… І не трэба дзесьці далёка хадзіць, каб у гэтым упэўніцца – дастаткова прынамсьці крыху шчыра запытаць самога сябе…

Як жа часта я магу растаптаць, зраўняць з зямлёй тых, хто мае часам меркаванне, адрозныя ад маіх? Як жа часта я злуюся і палаю драпежнасцю да кожнага, хто не так паглядзеў, не тое сказаў, не так штосьці зрабіў…

Неабходна перамяніцца – г.зн. змяніць сваё нутро… Толькі так я змагу сапраўды не саромецца Евангелля, якое з’яўляецца моцай Божай, дадзенай для збаўлення кожнаму, хто верыць…




Комментариев нет:

Отправить комментарий