Старонкі

понедельник, 14 октября 2013 г.

14.10.2013 - панядзелак XXVIII Звычайнага тыдня

Лк 11, 29–32
У той час:
Калі стаў збірацца народ, Езус пачаў гаварыць: Пакаленне гэтае — нягоднае пакаленне, яно шукае знаку, і не будзе дадзена яму знаку, апроч знаку Ёны. Бо, як Ёна стаў знакам для нінівіцянаў, так будзе і Сын Чалавечы для гэтага пакалення. Каралева Поўдня ўстане на судзе з людзьмі гэтага пакалення і асудзіць іх, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасць Саламонаву, а вось тут нешта большае за Саламона. Людзі з Нінівы ўстануць на судзе з гэтым пакаленнем і асудзяць яго, бо яны раскаяліся дзякуючы прапаведаванню Ёны, а вось тут нешта большае за Ёну.




А якое нашае пакаленне? Да якога пакалення адношуся я – да тых, хто прагне нястомна раскайвацца, перамяняцца, слухаючы голасу Госпада, Які паказаў сваё збаўленне, ці да да пакалення тых, хто мае цвёрдае сэрца, шукае знаку, але не здольны заўважыць Бога ў сваім жыцці?

Комментариев нет:

Отправить комментарий