Старонкі

воскресенье, 13 октября 2013 г.

13.10.2013 - XXVIII Нядзеля Звычайнага Перыяду

Лк 17, 11–19

Езус, калі ішоў у Ерузалем, праходзіў праз Самарыю і Галілею. І калі Ён  уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія сталі здалёк і моцным голасам казалі: Езус, Настаўнік, змілуйся над намі. Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: Ідзіце, пакажыцеся святарам. А калі адышлі, яны ачысціліся.

І адзін з іх, убачыўшы, што стаў аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам праслаўляючы Бога, і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін. Тады Езус сказаў: Ці не дзесяць было ачышчаных, дзе ж дзевяць? Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца? І сказаў яму: Устань, ідзі; вера твая збавіла цябе.



Госпад і сёння чыніць цуды ў нашым жыцці… Аднак як жа часта паўтараецца гісторыя, апісаная ў Евангеллі, які мы толькі што пачулі – мы прывыклі да таго, што гэта адбываецца, мы мяркуем, што гэта нам належыць, мы патрабуем, каб Збавіцель даў нам менавіта тое, чаго мы хочам, а не таго, што нам сапраўды неабходна... Мы крыўдзімся, калі штосьці здараецца не па-нашаму…

Ці Бог – машына-аўтамат??? Ці Валадарства Божае – гэта крама???

Комментариев нет:

Отправить комментарий