Старонкі

суббота, 12 октября 2013 г.

12.10.2013 - субота XXVII Звычайнага тыдня

Лк 11, 27–28

У той час:

Калі Езус прамаўляў да народа, адна жанчына з натоўпу ўзняла голас і сказала Яму: Шчаслівае ўлонне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!

А Ён сказаў: Больш за тое, шчаслівыя, хто слухае слова Божае і захоўвае яго.


Няхай прачнуцца народы... – чытаем сёння ў першым чытанні… Сапраўды, неабходна прачнуцца… Абудзіцца з таго сну-летаргу, у якім усё яшчэ вельмі часта я сплю… Зняць ружовыя акуляры свайго сэрца, для таго, каб слухаць слова Божае і захоўваць яго верна…

Комментариев нет:

Отправить комментарий