У
той час:
Калі
Езус выганяў злых духаў, казалі некаторыя з натоўпу: Ён выганяе дэманаў сілаю
Бэльзэбула, князя дэманаў. А іншыя, выпрабоўваючы, патрабавалі ад яго знаку з
неба.
Але
Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: Усялякае валадарства, якое падзялілася ў самім
сабе, спусташаецца, і дом падае на дом. Калі ж і сатана раздзяліўся ў сабе, як
устаіць валадарства ягонае? Вы ж кажаце, што Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых
духаў. А калі Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў, то сыны вашыя сілаю каго
выганяюць іх? Таму яны будуць вашымі суддзямі. Калі Я пальцам Божым выганяю
злых духаў, то прыйшло да вас Божае Валадарства. Калі ўзброены асілак пільнуе
свой двор, у бяспецы маёнтак ягоны. Калі ж мацнейшы за яго нападзе і пераможа
яго, то возьме ўсю зброю яго, на якую спадзяваўся, і раздасць здабычу сваю. Хто
не са Мною, той супраць Мяне, і хто не збірае са Мною, той раскідвае.
Калі
нячысты дух выйдзе з чалавека, то ходзіць па бязводных мясцінах, каб знайсці
адпачынак, і, не знаходзячы, кажа: Вярнуся да свайго дому, адкуль выйшаў. І,
прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным. Тады ідзе і бярэ з сабою яшчэ
сем духаў, больш злых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там. І апошні стан гэтага
чалавека становіцца горшым за папярэдні.
Хто
не са Мною, той супраць Мяне, і хто не збірае са Мною, той раскідвае… Варта задаць сабе пытанне – ці я хачу быць з Хрыстом, ці
я імкнуся жыць з Ім, праз Яго, у Ім у кожны момант свайго існавання…
Госпад заўсёды побач… Ён заўсёды чакае і кліча… да вечнасці…

Комментариев нет:
Отправить комментарий