Лк 11, 5–13
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: Хтосьці з
вас, маючы сябра, пойдзе да яго апоўначы і скажа яму: Дружа, пазыч мне тры
боханы, бо сябар мой з дарогі зайшоў да мяне, а ў мяне няма чаго даць яму. А
той знутры скажа яму ў адказ: Не турбуй мяне, дзверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае
на ложку са мною. Не магу ўстаць і даць табе. Кажу вам: калі ён не ўстане і не
дасць яму з-за таго, што той сябра ягоны, то з-за настойлівасці ягонай устане і
дасць яму, колькі патрабуе.
І Я вам кажу: прасіце, і будзе
дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто
просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму адчыняць.
Калі ў нейкага з вас, бацькі, сын
папросіць рыбы, ці той падасць яму замест рыбы змяю? Або, калі папросіць яйка,
дасць яму скарпіёна? Калі ж вы, будучы злымі, умееце даваць добрыя дары дзецям
вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто папросіць у Яго.
Прасіце, і
будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам…. Як жа часта я забываюся аб гэтых словах Збавіцеля, апускаючы рукі і кажучы “Гэта
немагчыма зрабіць”
Бог піша проста па крывых сцежках нашага жыцця,
і спасылае нам ласкі, нават, а можа асабліва тады, калі мы гэтага не чакаем…

Комментариев нет:
Отправить комментарий