Старонкі

вторник, 8 октября 2013 г.

08.10.2013 - аўторак XXVII Звычайнага тыдня

Лк 10, 38–42

У той час:

Прыйшоў Езус ў адну вёску. І жанчына па імені Марта прыняла Яго. У яе была сястра па імені Марыя, якая села каля ног Езуса і слухала Ягоныя словы. Марта ж была занятая многімі паслугамі. Яна, падыйшоўшы, сказала: Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб дапамагла мне. 

Пан жа сказаў ёй у адказ: Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала найлепшую частку, якая не адымецца ў яе.



Прыняць Хрыста ў сваё жыццё… Прыняць Яго, каб Ён перамяніў маё сэрца, каб забраў чэрствае, каменнае, і даў сэрца, здольнае любіць па-сапраўднаму…
Прыняць Хрыста ў сваё жыццё… Для таго, каб мець магчымасць Яму служыць, насычацца Яго благаслаўленнем, слухаючы Госпада і выконваючы Яго наказы…
Прыняць Хрыста ў сваё жыццё – гэта азначае выбраць лепшую частку, якую ніхто не зможа забраць…

Комментариев нет:

Отправить комментарий