Старонкі

понедельник, 7 октября 2013 г.

07.10.2013 - успамін Найсв. Панны Марыі Ружанцовай

Лк 10, 25–37

У той час:

Адзін кніжнік устаў і, выпрабоўваючы Езуса, сказаў: Настаўнік, што мне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае? Езус адказаў яму: У Законе што напісана? Як чытаеш?

Той сказаў у адказ: Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім розумам тваім; і бліжняга свайго, як самога сябе. Езус сказаў яму: Слушна ты адказаў. Так рабі і будзеш жыць.

Але той, жадаючы апраўдацца, сказаў Езусу: А хто мой бліжні?

Адказваючы на гэта, Езус сказаў: Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, паранілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, будучы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі самаранін, праязджаючы, знайшоў яго і, убачыўшы, злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном. Пасадзіў яго на сваю жывёлу, прывёз у заезд і паклапаціўся пра яго. А на другі  дзень, ад’язджаючы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: Паклапаціся пра яго. І як патраціш больш, я аддам табе, калі вярнуся. Хто з гэтых трох, на тваю думку, быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойніка?

Ён сказаў: Той, хто паступіў з ім міласэрна. Тады Езус сказаў яму: Ідзі і ты рабі таксама.



Шмне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?гэтае пытанне я павінен задаваць у сваім жыцці штодзённа… Што рабіць, каб не змарнаваць сваё жыццё, каб пражыць яго як чалавек, а не нейкая бліжэй неакрэсленая істота, якой дастаткова набіць страўнік ежай?…

Шукаць адказу на падобныя пытанні вучыць нас менавіта Найсвяцейшая Дзева, якая разважала Божыя справы ў сваім сэрцы і давярала Госпаду ў кожны момант жыцця…



Комментариев нет:

Отправить комментарий