У
той час:
Апосталы
сказалі Пану: Дадай нам веры. Пан сказаў: Калі б вы мелі веру з гарчычнае
зерне, вы маглі б сказаць смакоўніцы гэтай: «вырвіся з карэннем і перасадзіся ў
мора», — і яна б паслухалася вас.
Хто
з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля:
«як прыйдзеш, адразу сядай за стол»? Наадварот, ці не скажа яму: «прыгатуй мне
павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне, пакуль буду есці і піць, а пасля
будзеш есці і піць ты»? Ці будзе ён дзякаваць слузе гэтаму за тое, што ён
выканаў загаданае?
І
вы таксама, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: «мы нікчэмныя слугі, бо
зрабілі тое, што павінны былі зрабіць».
Дадай нам веры – просяць у сённяшнім Евангеллі Апосталы… Гэта з’яўляецца сведчаннем таго, што не ўсё было так проста і гладка ў іх духоўным жыцці, як можа здавацца на першы погляд…
Зрэшты, дастаткова прыгадаць хаця б Сымона, які
тройчы не прызнаўся да Госпада, альбо
Юду Іскраёта, які здрадзіў Хрыста, прадаўшы Настаўніка за 30 сярэбраннікаў…
Вера – гэта Божы дар, які неабходна развіваць дзякуючы штодзённаму змаганню і
пераадоленню шматлікіх праблем, інакш ён рана ці позна ператворыцца ў фармалізм
ці фанатызм, што, канешне, прывядзе да трагічнага выніку…
А я – ці прашу Госпада, каб ён прымножыў, дадаў мне веры, каб я жыў паводле
яе ў кожны момант жыцця?...

Комментариев нет:
Отправить комментарий