Семдзесят
два вучні вярнуліся з радасцю і казалі: Пане, нават злыя духі слухаюцца нас у
імя Тваё. А Ён казаў ім: Я бачыў сатану, які падаў з неба, як маланка. Вось даю
вам уладу наступаць на змеяў і скарпіёнаў, і на ўсю сілу варожую, і нішто не
пашкодзіць вам. Аднак не радуйцеся таму, што духі слухаюцца вас, а радуйцеся
таму, што імёны вашыя запісаны ў нябёсах.
У
той час узрадаваўся ў духу Езус і сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і
зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў дзецям. Так, Ойча, бо
так Табе спадабалася. Усё перададзена мне Айцом Маім. І ніхто не ведае кім ёсць
Сын, апроч Айца, і кім ёсць Айцец, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць.
І,
звярнуўшыся асобна да вучняў, сказаў: Благаслаўлёныя вочы, якія бачаць тое, што
вы бачыце. Бо кажу вам, што многія прарокі і каралі хацелі бачыць, што вы
бачылі, і не ўбачылі, і чуць, што вы чуеце, і не пачулі.
Мець адвагу – як жа важна гэта ў жыцці хрысціяніна – назваць рэчы па імені,
не хаваючыся за маскай паліткарэктнасці, не баяцца рабіць выклік злу і
несправядлівасці, у якіх, нажаль, пастаянна коўзаецца нашае грамадства… Мець
адвагу – прыняць жыццё не ў ружовых акулярах, але такім, якое яно ёсць на самай
справе, і вырашаць штодзённыя праблемы паводле Божага закону…
І радавацца – з таго, што маем кожнага дня магчымасць служыць Госпаду…А калі
Бог з намі, хто ж супраць нас?

Комментариев нет:
Отправить комментарий