Старонкі

пятница, 4 октября 2013 г.

04.10.2013 - успамін cв. Францішка Асізскага

Лк 10, 13–16

У той час Езус сказаў:

Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо, калі б у Тыры і Сідоне былі цуды, што сталіся сярод вас, то яны даўно б, седзячы ў мешкавіне і ў попеле, пакаяліся. Але Тыру і Сідону лепш будзе на судзе, чым вам. І ты, Кафарнаум, што аж да неба будзеш узвышаны, аж да адхлані сыдзеш.

Хто слухае вас, Мяне слухае, і хто вас адкідае, Мяне адкідае. А хто адкідае Мяне, адкідае таго, хто паслаў Мяне.




Ці я не адкідваю Хрыста са свайго жыцця, уцякаючы ад вырашэння праблем ці робячы выгляд, што іх няма?

Ці я слухаюся Таго, у Каго справядлівасць, а можа нават не хачу пачуць голасу Госпада? Чаго ж тады здзіўляцца, што прарок Набук заўважае “у нас жа – сорам на тварах?

Хрыстос сёння кажа: “Гора….!” Сапраўды, гора мне, хрысціяніну, калі я, маючы магчымасць штодзённа дасведчваць прысутнасць Бога ў сваім жыцці і Яго збаўчае дзеянне ў нашай штодзённасць, застаюся млявым і абыякавым да сапраўднага жыцця…


Комментариев нет:

Отправить комментарий