Старонкі

четверг, 3 октября 2013 г.

03.10.2013 - чацвер XXVI Звычайнага тыдня

Лк 10, 1–12

Прызначыў Пан іншых семдзесят двух вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё.

Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні торбы, ні сандаляў, і ў дарозе нікога не вітайце. У які дом увойдзеце, спачатку кажыце: Спакой гэтаму дому! І калі будзе там сын спакою, то на ім спачне ваш спакой. Калі ж не, то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым доме, ешце і піце, што ў іх ёсць, бо работнік заслугоўвае платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.

І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ешце, што вам пададуць. І аздараўляйце ў ім хворых, і кажыце ім: Наблізілася да вас Валадарства Божае. Калі прыйдзеце ў які горад, і не прымуць вас, то выйдзіце на яго вуліцы і скажыце: Нават пыл горада вашага, які прыліп да ног нашых, атрасаем; аднак ведайце, што наблізілася да вас Валадарства Божае. Кажу вам, што Садоме ў дзень той будзе лепш, чым гораду таму. 



Мы не павінны быць самотнымі выспамі, але пакліканыя Госпадам да таго, каб ствараць Царкву – супольнасць веруючых людзей, якія крочаць да збаўлення…

Нездарма ў сённяшнім Евангеллі Хрыстос пасылае вучняў па двое – адзін жа ў полі не ваяр…


Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё. Збавіцель заклікае да малітвы за тых, каму даверана праца на жніве Гасподняй – а як жа часта бывае ў наш час, што мы магчыма і прамаўляем малітву, але адначасова кажам у думках “Толькі не я!”…

Комментариев нет:

Отправить комментарий