Старонкі

среда, 2 октября 2013 г.

02.10.2013 - успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў

Лк 9, 57–62

Калі Езус і вучні Ягоныя былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў. Езус сказаў яму: Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву.

А другому сказаў: Ідзі за Мною. Той адказаў: Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць бацьку майго. Але Езус сказаў яму: Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае.

Яшчэ іншы сказаў: Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі. Езус жа сказаў яму: Ніводзін, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да  Валадарства Божага.



Я пайду за Табою, але… Гэтыя словы як жа часта гучаць у нашым жыцці…

Я пайду за Табою, але дай мне здароўе… Я пайду за Табою, але зрабі, каб не было ў маім жыцці ніякіх праблем… Я пайду за Табою, але ўчыні, каб я меў такую працу, каб працаваць як найменш, а зарабляць як найбольш…

Ніводзін, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да  Валадарства Божага.
Жыццё хрысціяніна, у якога няма праблем – гэта не жыццё хрысціяніна…



Комментариев нет:

Отправить комментарий