Старонкі

вторник, 1 октября 2013 г.

01.10.2013 -успамін cв. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і Доктара Касцёла

Лк 9, 51–56

Калі набліжаліся дні ўзнясення Езуса, Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт. Але там не прынялі Яго, бо Ён накіроўваўся ў Ерузалем. 

Калі вучні Якуб і Ян убачылі гэта, сказалі: Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх? Але Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім. І пайшлі ў іншую вёску.




Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх? - як жа часта падобныя словы гучаць у нашым жыцці: Божа, чаму Ты гэта церпіць, навошта дазваляеш гэтым наркаманам, п'яніцам, распуснікам хадзіць па зямлі? Чаму не знішчыш тых, якія праклінаюць і зневажаюць Тваё імя?...


Адказ Збавіцеля канкрэтны - Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім. Хрыстос нам забараняе адказваць злом за зло, але прапануе іншы шлях, без сумненняў, вельмі цяжкі – шлях любові і прабачэння… Любові, якая з’яўляецца ахвярай і трывае вечна; прабачэння і міласэрнасці, якія дазваляюць у кожным чалавеку заўважыць Таго, Які яго стварыў…

Комментариев нет:

Отправить комментарий