Старонкі

понедельник, 30 сентября 2013 г.

30.09.2013 - успамін cв. Гераніма, святара і доктара Касцёла

Лк 9, 46–50

Між вучняў паўстала пытанне: хто з іх быў бы большы? Але Езус, пазнаўшы задуму іх сэрца, узяў дзіця, паставіў яго перад сабою і сказаў ім: Хто прыме гэтае дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае, а хто прымае Мяне, той прымае таго, хто паслаў Мяне. Бо, хто меншы сярод усіх вас, той будзе вялікі.

Ян сказаў у адказ: Настаўнік, мы бачылі кагосьці, хто ў імя Тваё выганяе злых духаў, і забаранялі яму, бо ён не ходзіць з намі. І сказаў яму Езус: Не забараняйце; бо хто не супраць вас, той за вас.



Быць дзіцём Божым – гэта нашае самае вялікае права, бо праз гэта мы не толькі можам называць Бога Айцом, але і нястомна набліжацца да святасці…

Быць дзіцём Божым – гэта таксама абавязак для хрысціяніна, бо веруючы ў Госпада  пакліканы да таго, каб вучыцца ў Яго, як трэба жыць, а не існаваць…

Быць дзіцём Божым - азначае давяраць Таму, які ведае, што нам патрэбна для збаўлення, і які здольны вырашыць усе нашыя праблемы...

Комментариев нет:

Отправить комментарий