Езус сказаў фарысеям: Быў
адзін багаты чалавек, які апранаўся ў парфіру і тонкае палатно і кожны дзень
цудоўна банкетаваў. А нейкі жабрак, па імені Лазар, ляжаў каля ягонай брамы ў
струпах і хацеў насыціцца тым, што падала са стала багацея. Сабакі ж прыходзілі
і лізалі струпы ягоныя.
Памёр жабрак і ўзнесены быў
анёламі на ўлонне Абрагама. Памёр і багаты і быў пахаваны. У пекле, будучы ў
пакутах, ён узняў вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і Лазара на ўлонні ягоным.
І, усклікнуўшы, сказаў: Ойча Абрагаме, злітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб
памачыў канец пальца свайго ў ваду і ахаладзіў язык мой, бо я пакутую ў полымі
гэтым. Але Абрагам сказаў: Дзіця, успомні, што ты атрымаў ужо сваё дабро ў
жыцці сваім, падобным чынам і Лазар — ліха. Цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты
пакутуеш. І да ўсяго гэтага паміж намі і вамі пакладзена вялізная прорва, так
што тыя, хто хоча, не могуць перайсці адсюль да вас, ні адтуль да нас не могуць
перайсці.
Тады сказаў ён: Дык прашу
цябе, ойча, пашлі яго ў дом бацькі майго, бо ў мяне пяць братоў. Няхай
засведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакуты. Абрагам адказаў: У іх
ёсць Майсей і прарокі, няхай слухаюцца іх. А ён сказаў: Не, ойча Абрагаме,
толькі калі хтосьці з мёртвых прыйдзе да іх, пакаюцца. Тады Абрагам сказаў яму:
Калі Майсея і прарокаў не слухаюцца, то, калі хто і ўваскрэсне з мёртвых, не
павераць.
Ты атрымаў ужо сваё дабро ў
жыцці сваім – кажа сёння
Госпад багацею…
Праблема была не ў тым, што гэты чалавек меў пэўныя матэрыяльныя даброты… Усё
тое, што мы маем – ці не дадзена людзям Богам, які даў душу, розум і вольную
волю для таго, каб чалавек мог плённа працаваць?
Сённяшняе Божае слова асуджае тых людзей, для якіх матэрыялізм і пагоня за
прыемнасцямі закрываюць Бога і іншых людзей…
А як жа часта я ў сваім жыцці паддаюся гэтай спакусе? Як жа часта можа і не
маю шмат, але гатоў зраўняць з зямлёй, утаптаць у гразь кожную асобу, каб
толькі здабыць дадатковы рубель?...
Можна мець вялікае багацце і быць сумленным чалавекам… а можна не мець
нічога, і быць пакрыўджаным на ўвесь свет, праз гэта становячыся самым галоўным
эгаістам на зямлі…

Комментариев нет:
Отправить комментарий