Лк 9, 43b–45
Калі ўсе здзіўляліся
ўсяму, што рабіў Езус, Ён сказаў сваім вучням: Пакладзіце сабе ў вушы словы гэтыя,
бо Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей.
Але вучні не
зразумелі сказанага, таму што гэта было схавана ад іх, каб яны не спазналі.
Запытацца ж у Яго пра сказанае баяліся.
Як жа часта здараецца падобнае і ў нашым жыцці – мы не можам зразумець тое,
што дае нам Госпад… Чаму так, а не інакш?... Чаму менавіта я, а не хтосьці
іншы?...
Бог піша проста па крывых лініях жыцця чалавека… Але і для нас, людзей,
застаецца таксама нямала: прыняць Яго волю адносна сябе… Бо раз выбраўшы Хрыста
ў сваім жыцці, мы павінны гэты выбар пацвярджаць штодзённа…

Комментариев нет:
Отправить комментарий