Лк 9, 18–22
Калі
Езус маліўся ў самоце, вучні далучыліся да Яго. І спытаўся ў іх: Кім лічыць
Мяне народ? Яны сказалі ў адказ: Янам Хрысціцелем, іншыя — Іллёю, некаторыя ж кажуць,
што адзін з даўніх прарокаў уваскрос. Ён спытаўся ў іх: А вы кім лічыце Мяне? І адказаў Пётр: Месіяй
Божым. Але Ён строга загадаў ім нікому не казаць пра гэта, кажучы, што Сын
Чалавечы павінен выцерпець шмат, што адкінуць Яго старэйшыны, першасвятары і
кніжнікі, што Ён будзе забіты і на трэці дзень уваскрэсне.
А вы кім лічыце Мяне?... – шукаць штодня адказ на гэтае пытанне Збавіцеля
ў сваім сэрцы пакліканы кожны хрысціянін… Больш таго, усё нашае жыццё з’яўляецца,
можна сказаць, сведчаннем аб гэтым адказе…
Ці сапраўды магу шчыра вызнасць, што менавіта Хрыстос для мяне галоўны ў
маім жыцці? Ці магу шчыра сказаць, што Ён – Месія, Той, які прыйшоў, каб
служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх; Той, які паказвае шлях
праўды, справядлівасці і любові? Ці не паступаю як старэйшыны, першасвятары і
кніжнікі – г.зн. адкідваючы навучанне Госпада, выкідваючы Яго са свайго жыцця і аддаючы Яго на смерць?...

Комментариев нет:
Отправить комментарий