Старонкі

четверг, 26 сентября 2013 г.

25.09.2013 - успамін св. св. Космы і Дам’яна, мучанікаў

Лк 9, 7–9

Тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што здзяйснялася Езусам і пачаў сумнявацца, бо адны гаварылі, што Ян уваскрос з мёртвых; другія, што з’явіўся Ілля; іншыя ж, што паўстаў нехта з даўніх прарокаў. Але Ірад казаў: Яну я адсек галаву, то хто ж гэта, пра каго я чую такія рэчы?
І хацеў убачыць Езуса. 




Тэтрарх сумняваўся, кім з’яўляецца Хрыстос… Чаму? Бо не сустрэўся з Ім, не дасведчыў той любові, якой Настаўнік адараў штодзённа сваіх вучняў…

Сучасны чалавек таксама пастаянна сумняваецца ў тым, кім з’яўляецца Хрыстос… Гатовы прызнаць у Ім добрага чалавека, мудраца, але не Бога…

Ірад хацеў убачыць Ісуса…  Не для таго, каб змяніць сваё жыццё, але для таго, каб упэўніцца, што гэта не той, каму ён загадаў адсекчы галаву… а як жа часта я, чалавек ХХІ стагоддзя, прыходжу да Госпада толькі для таго, каб адчуць нейкае задавальненне, прыемнасць, што ўсё ў парадку…


Неабходна звярнуць сэрцы на шляхі Божыя, каб сеючы шмат, не збіраць мала; каб есці, і насычацца; каб п’ючы, наталяць смагу; каб апранаючыся, адчуваць цяпло; і каб атрымоўваючы зарплату, класці яе не ў дзіравую торбу…

Комментариев нет:

Отправить комментарий