Лк 9, 1–6
Езус паклікаў Дванаццаць і
даў ім сілу і ўладу над усімі злымі духамі і ўладу лячыць хваробы. Ён паслаў іх
абвяшчаць Валадарства Божае і аздараўляць хворых. І сказаў ім: Нічога не бярыце
з сабою ў дарогу: ні кія, ні торбы, ні хлеба, ні грошай — не майце таксама па
дзве вопраткі. Да якога дому ўвойдзеце, у тым і заставайцеся аж да свайго
адыходу. Калі ж вас нехта не прыме, то, выходзячы з горада таго, абтрасіце пыл
з ног вашых на сведчанне супраць іх.
Адправіўшыся, яны праходзілі
па вёсках, абяшчаючы Добрую Навіну і аздараўляючы ўсюды.
Хрыстос даручае кожнаму з нас заданне абвяшчэння Добрай Навіны… Заклікае
рабіць гэта з поўным даверам: “нічога не бярыце з сабою ў дарогу: ні кія, ні
торбы, ні хлеба, ні грошай — не майце таксама па дзве вопраткі”…
„Не бярыце з сабою ў дарогу…” – гэта азначае не будаваць дом свайго жыцця на
пяску сучаснага свету… Больш таго, гэта азначае, што вучань Госпада павінен
памятаць аб тым, што “не толькі хлебам жыве чалавек”…
Тыя, каго Ісус паклікаў да гэтай місіі, “праходзілі па вёсках, абяшчаючы
Добрую Навіну”… А мы, на жаль, вельмі часта толькі топчамся на месцы, робячы выгляд што
ідзём…

Комментариев нет:
Отправить комментарий