Прыйшлі
да Езуса Маці Ягоная і браты Ягоныя. І не маглі наблізіцца да Яго з-за натоўпу.
І паведамілі Яму: Маці Твая і браты Твае стаяць звонку, жадаючы ўбачыць Цябе.
Ён
сказаў ім у адказ: Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і
выконвае яго.
Тыя, хто слухае слова Божае і
выконвае яго –
кажа нам сёння Хрыстос…
Можна звярнуць увагу на тое, што перад усім сучасны чалавек мала слухае
Бога ў сваім жыцці… Мы спяшаемся, усё некуды імкнёмся, штосьці пастаянна робім,
але… калі запытацца – навошта – не ведаем адказу…
На першы план выходзяць мае меркаванні, мае жаданні, мае прагненні, а не
Божая воля…
З іншага боку, толькі слухаць – недастаткова… Трэба яшчэ пачуць, г.зн.
прыняць план Бога адносна мяне – а гэта зусім няпроста… Трэба не толькі слухаць слова Божае, але і выконваць яго – жыць ім, у ім знаходзіць крыніцу для
адказаў на пытанні. Трэба выконваць Божае слова – якое называе дабро – дабром,
а зло – злом; якое дапамагае не разгубіцца сярод віроў сучаснасці і застацца
чалавекам…

Комментариев нет:
Отправить комментарий