Езус
сказаў народу: Ніхто, запаліўшы свечку, не хавае яе пад начынне і не ставіць
пад ложак, але ставіць яе на падсвечнік, каб тыя, хто ўваходзіць, бачылі
святло. Бо няма нічога схаванага, што б не стала яўным, і нічога таемнага, пра
што б не стала вядома і што б не выявілася. Таму зважайце, як слухаеце. Бо, хто
мае, таму дадасца, а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што, як здaецца яму,
ён мае.
Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах – пачулі мы ў спеве перад Евангеллем…
Мы з’яўляемся, прынамсьці павінны быць святлом,
свечкай, якая не схаваная, але знаходзіцца на падсвечніку, каб тыя, хто
ўваходзіць, бачылі святло…
Ці я сапраўды асвячаю нашае асяроддзе святлом Хрыстовым? Ці я нясу кожнаму
чалавеку цеплыню Божай любові?... Ці дапамагаю другой асобе выйсці з цемры, а,
магчыма, наадварот, прагну, каб яна і надалей там знаходзілася?...

Комментариев нет:
Отправить комментарий