Езус сказаў вучням сваім: Адзін
багаты чалавек меў эканома, на якога данеслі яму, што растрачвае маёмасць яго.
Той,
паклікаўшы яго, сказаў яму: “Што гэта я чую пра цябе? Зрабі справаздачу пра
кіраванне сваё, бо ўжо не можаш
быць эканомам”.
Тады
эканом сказаў сам сабе: “Што мне рабіць, бо гаспадар
мой адбірае ў мяне кіраўніцтва домам? Капаць не маю сілаў, жабраваць саромеюся.
Ведаю,
што зрабіць, каб людзі прынялі мяне ў дамы свае,
калі адхілены буду ад кіраўніцтва домам”.
Паклікаўшы
асобна кожнага з даўжнікоў
свайго гаспадара, ён сказаў першаму: “Колькі ты павінен гаспадару майму?”
Той
сказаў: “Сто кадзяў алею”. Тады сказаў яму: “Вазьмі сваю распіску, сядай хутчэй і напішы
пяцьдзесят”.
Потым
другому сказаў: “А ты колькі
павінен?” Той сказаў: “Сто кор пшаніцы”. І яму сказаў: “Вазьмі сваю распіску і напішы восемдзесят”.
І
пахваліў гаспадар несправядлівага эканома, што ён разумна ўчыніў.
Бо
сыны гэтага веку мудрэйшыя за сыноў святла ў адносінах
да свайго пакалення. І Я кажу вам: здабывайце сяброў
сабе несправядлівай мамонай, каб, калі яна
праміне, прынялі вас у вечныя шатры.
Верны
ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім. Таму,
калі вы ў несправядлівай мамоне не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? І калі ў чужым не былі
верныя, хто дасць вам вашае?
Ніякі
слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці
аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць.
Не
можаце служыць Богу і мамоне.
Верны
ў малым і ў вялікім верны… Не можаце служыць Богу і мамоне… Гэтыя словы пастаянна прыпамінаюць нам аб тым, што мы
не можам забыцца, хто ў нас павінен быць на першым месцы…
Але з іншага боку, асабіста мяне заўсёды здзіўляў факт таго, што ў дадзенай
прыпавесці Хрыста “пахваліў гаспадар
несправядлівага эканома, што ён разумна ўчыніў”… Гаспадар хваліць свайго
надначаленага, якога, напэўна хацеў выгнаць – бо як жа інакш можна разумець “зрабі справаздачу пра кіраванне сваё, бо ўжо
не можаш быць эканомам”… Чаму ж ён яго хваліць – няўжо толькі за тое, што
зрабіўся хітрым і скарыстаўся магчымасцю здабыць коштам чужой уласнасці сэрцы
іншых людзей?
На маю думку, гаспадар зразумеў, што гэты чалавек не толькі растрачваў яго
маёмасць, але што ён паступаў несправядліва таксама ў дачыненні да іншых людзей…
Ніколі не позна паступіць па справядлівасці, паводле сумлення… Ніколі не позна сказаць “прабач”…
Ніколі не позна звярнуцца да Госпада, Які заўсёды чакае, калі адчыняцца дзверы
нашага сэрца… Ніколі не позна паспрабаваць жыць, а не існаваць…

Комментариев нет:
Отправить комментарий