Старонкі

суббота, 21 сентября 2013 г.

21.09.2013 - свята св. Мацвея, апостала і евангеліста

Мц 9, 9–13

Калі Езус праходзіў, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, па імені Мацвей, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім.
І калі Езус сядзеў за сталом у доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў прыйшло і села за стол з Ім і вучнямі Ягонымі. Убачыўшы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: Чаму Настаўнік ваш есць і п’е разам з мытнікамі і грэшнікамі?
Езус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: Не здаровым патрэбны лекар, але хворым. Пайдзіце, навучыцеся, што значыць «міласэрнасці хачу, а не ахвяры». Бо Я не прыйшоў клікаць праведнікаў, але грэшнікаў.



Ён устаў і пайшоў за Ім... Як жа проста і лёгка напісаў аб сваім пакліканні апякун сённяшняга дня св. Мацвей…

Чаму Госпад выбраў менавіта яго, чалавека, які, лагодна кажучы, вёў не зусім правільны стыль жыцця? Хрыстос убачыў Мацвея… Убачыў не столькі вачыма цела, але позіркам сардэчнай міласэрнасці… Сказаў “Ідзі за мной”… Разумець гэта належыць, канешне перад усім як заклік да таго, каб вучыцца ад Яго, як трэба жыць, бо той, хто сцвярджае, што трывае ў Хрысце, павінен рабіць і дзейнічаць так, як Ён дзейнічаў…


Штодзённа Хрыстос кіруе і да мяне гэты заклік… Заклік да жыцця ў святасці, заклік да быцця добрым чалавекам, заклік да быцця святаром, адданым Госпаду, заклік да быцця добрым мужам ці жонкаю… У кожнага – сваё, непаўторнае пакліканне… Як адказваю? Ці не марную гэтую магчымасць?

Комментариев нет:

Отправить комментарий