Лк
8, 1–3
Езус праходзіў па гарадах і
вёсках, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую Навіну аб Валадарстве Божым. І былі з
Ім Дванаццаць, а таксама некаторыя жанчыны, аздароўленыя ад злых духаў і
хваробаў: Марыя, называная Магдаленай, з якой выйшла сем дэманаў; Яна, жонка
Хузы, чыноўніка Ірада; Зузана і шмат іншых, якія дапамагалі ім маёмасцю сваёю.
Ісус даў нам прыклад таго, як трэба абвяшчаць Евангелле…
Таму Апостал Павел сёння нам яшчэ раз прыпамінае, што мы павінны рабіць: “пазбягай
памылак, імкніся да справядлівасці, пабожнасці, веры, любові, цярплівасці і
лагоднасці. Змагайся добрым змаганнем веры, трымайся вечнага жыцця, да якога ты
пакліканы і пра якое ты даў добрае вызнанне перад многімі сведкамі.”
Ісус даў нам прыклад таго, як трэба абвяшчаць Евангелле…
Ён не шукаў кампрамісу паміж дабром і злом, але называў рэчы сваімі імёнамі…
Ісус даў нам прыклад таго, як трэба абвяшчаць Евангелле…
Таксама тады, калі выганяў людзей са ерусалімскай святыні, якія прыходзілі не
да Госпада, але каб рабіць бізнес…
Ісус даў нам прыклад таго, як трэба абвяшчаць Евангелле…
Слухаючы і чуючы другога чалавека…

Комментариев нет:
Отправить комментарий