Адзін
з фарысеяў запрасіў Езуса паесці з ім. І ўвайшоўшы ў дом фарысея, Ён узлёг за
сталом. І вось, жанчына, якая была грэшніцай у горадзе, даведаўшыся, што Ён
узлёг за сталом у доме фарысея, прынесла алебастравы флакон пахучага алею і,
стоячы ззаду каля ног Ягоных і плачучы, пачала абліваць ногі Ягоныя слязьмі і
валасамі сваёй галавы выцірала і цалавала ногі Яму, і намашчвала пахучым алеем.
Убачыўшы
гэта, фарысей, які запрасіў Яго, сказаў сам сабе: Калі б Ён быў прарокам, то
ведаў бы, хто гэта жанчына, якая дакранаецца да Яго, што яна грэшніца.
І
Езус сказаў яму ў адказ: Сымон, Я хачу нешта сказаць табе.
Ён
жа кажа: Скажы, Настаўнік.
У
аднаго крэдытора былі два даўжнікі. Адзін вінен быў пяцьсот дынараў, а другі –
пяцьдзесят. Паколькі не мелі чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Дык хто з іх
больш палюбіць яго?
Сымон
адказаў: Думаю, той, каму больш даравана.
Ён
сказаў яму: Ты правільна разважыў.
І,
павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: Бачыш гэтую жанчыну? Я прыйшоў у твой
дом, і ты не даў Мне вады для ног, а яна слязьмі абліла Мае ногі і выцерла
сваімі валасамі. Ты пацалунку Мне не даў, а яна з той хвіліны, калі Я прыйшоў,
няспынна цалуе Мне ногі. Ты галавы Мне алеем не намасціў, а яна пахучым алеем
намасціла Мне ногі. Дзеля гэтага кажу табе: Даруюцца ёй грахі многія за тое,
што яна вельмі палюбіла. А каму мала даруецца, той мала любіць.
А
ёй сказаў: Даруюцца табе грахі.
І
тыя, хто сядзеў за сталом разам з Ім, пачалі казаць самі сабе: Хто Ён такі, што
нават грахі даруе?
А
Ён сказаў жанчыне: Вера твая ўратавала цябе, ідзі ў спакоі.
Даруюцца
табе грахі – кажа Хрыстос у сённяшнім Евангеллі… Толькі Бог можа гэта зрабіць…
Даруюцца табе грахі … Аднак вялікай памылкай было б лічыць, што Збавіцель
згаджаецца на грэх у нашым жыцці, прыкрывае вочы, на тое што мы робім…
Вера
твая ўратавала цябе, ідзі ў спакоі – гэтыя словы – заклік да новага жыцця,
жыцця ў Божым супакоі, які адзначаецца таксама і тым, што неабходна нястомна
клапаціцца аб сваёй душы і таксама праз свае паводзіны паказваць, што я –
веруючы чалавек, што ў мяне на першым месцы Бог…

Комментариев нет:
Отправить комментарий