Пан
сказаў: З кім параўнаю людзей роду гэтага? Да каго яны падобныя? Яны падобныя
да дзяцей, што сядзяць на рынку і клічуць адно аднаго, кажучы: Мы гралі вам на
жалейцы, а вы не плясалі; мы спявалі жалобныя песні, а вы не плакалі.
Прыйшоў
Ян Хрысціцель, які не еў хлеба і не піў віна, а вы кажаце: У ім злы дух.
Прыйшоў Сын Чалавечы, які есць і п’е, а вы кажаце: Гэты чалавек — абжора і
п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў. Але апраўдана мудрасць ўсімі дзецьмі
сваімі.
Не распазнаць прысутнасць
Бога ў сваім жыцці… Прайсці
міма галоўнага, ставячы на першае месца сродкі, а не мэту – гэта пасткі для сучаснага хрысціяніна…
Як гэтага пазбегнуць? – неабходна скіраваць свой зрок на Хрыста, які
паказвае, як трэба паступаць у жыцці – трэба стаць дзіцём Божым і нястомна
аднаўляць гэтае сыноўства ў сваім жыцці, кіруючыся перад усім любоўю – той любоўю,
якая “доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, любоў не пыхлівая, не
ганарыцца, не бессаромная, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не
радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай. Усё зносіць, усяму
верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць. Любоў ніколі не мінае”

Комментариев нет:
Отправить комментарий