Старонкі

вторник, 17 сентября 2013 г.

17.09.2013 - успамін св. Робэрта Бэлярміна, біскупа і доктара Касцёла

Лк 7, 11–17
Езус пайшоў у горад, які называўся Наін, і з Ім ішлі многія вучні Ягоныя і вялікі натоўп. Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, выносілі з яе памерлага, адзінага сына ў маці, якая была ўдавою. І шмат людзей з горада ішло разам з ёю. Убачыўшы яе, Пан злітаваўся над ёю і сказаў: Не плач.

І падышоўшы, дакрануўся да насілак. Тыя, хто нёс, спыніліся. І сказаў: Хлопча, кажу табе, устань.

Мёртвы сеў і пачаў гаварыць. І Езус аддаў яго маці ягонай. Усіх жа ахапіў страх, і славілі Бога, кажучы: Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ.

І разышлася гэтая навіна пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы.



Калі ідзём за Хрыстом, мы бачым тыя цуды, якія чыніць Ён у жыцці нашых родных, блізкіх, знаёмых, а таксама ў жыцці кожнага чалавека… Але нельга забыцца аб тым, што мы ідзём за Збавіцелем перад усім не таму, што прагнем убачыць штосьці незвычайнае, але таму, што Ён хоча, каб мы ішлі за Ім, каб мы вучыліся ад Яго, як трэба жыць, а не прамінаць…

Не плач” – кажа Госпад. Гэты плач ўдавы – не проста нейкі лямант, але просьба аб дапамозе, просьба аб салідарнасці… Як жа яго, шчыра кажучы, не хапае ў наш час – мы нп. можам нібы ўдзельнічаць у пахаванні, але адначасова быць дзесьці далёка ад яго, займаючыся сваімі справамі, фізічна прысутнічаючы і адначасова цалкам адсутнічаючы сэрцам, душой…

Не плач” – кажа Госпад і чыніць цуд – ажыўляе адзінага сына маці… Мажна сказаць, што і сын, і маці атрымалі яшчэ адзін шанец, яшчэ адну магчымасць распачаць усё, вобразна кажучы, “з чыстай карткі паперы”
Можна сказаць, што падобную магчымасць мы атрымліваем падчас кожнага сакраманту пакаяння – Хрыстос ажыўляе нас, памерлых духоўна, і дае шанец зноў распачаць жыццё ў Богу, з Богам і праз Бога…


Комментариев нет:

Отправить комментарий