Лк 14, 15–24
Адзін з тых, хто ўзляжаў з
Езусам, сказаў Яму: Шчаслівы, хто будзе есці хлеб ў Валадарстве Божым.
А Ён сказаў яму: Адзін
чалавек наладжваў вялікую вячэру і паклікаў многіх. І калі настаў час вячэры,
паслаў слугу свайго сказаць запрошаным: Прыйдзіце, бо ўжо ўсё гатова. І пачалі
ўсе, як адзін, адмаўляцца. Першы сказаў яму: Я купіў поле, і мне трэба пайсці паглядзець
яго. Прашу цябе, прабач мне. Другі сказаў: Я купіў пяць пар валоў і іду
выпрабаваць іх. Прашу цябе, прабач мне. Іншы сказаў: Я ажаніўся, і таму не магу
прыйсці.
Вярнуўшыся, слуга той
расказаў пра гэта свайму гаспадару. Тады гаспадар дома разгневаўся і сказаў
слузе свайму: Ідзі хутчэй на плошчы і на вуліцы гарадоў і прывядзі сюды ўбогіх,
калек, сляпых і кульгавых. І сказаў слуга: Пане, зроблена, як загадаў ты, і
яшчэ ёсць месца. Гаспадар сказаў слузе: Ідзі на дарогі і загарадзі і прымушай
прыйсці, каб напоўніўся дом мой. Бо кажу вам, што ніхто з тых запрошаных людзей
не пакаштуе маёй вячэры.
Прыйдзіце, бо ўжо ўсё гатова… Запрашэнне ад Бога атрымлівае кожны… Запрашэнне да
сапраўднага жыцця, у якім мы, многія, складаем адно цела ў Хрысце. Аднак як жа
часта здараецца, што я імкнуся выкруціцца, уцячы ад гэтай прапановы, кажучы: “Не
цяпер, не так, не сёння…” Знаходжу шмат прычын, абставінаў, каб замест “Так!”
сказаць “Не!”…

Комментариев нет:
Отправить комментарий