Старонкі

среда, 6 ноября 2013 г.

06.11.2013 - серада ХХХІ Звычайнага тыдня

Лк 14, 25–33
Шмат людзей ішло за Езусам. Звярнуўшыся, Ён сказаў ім: Калі хто прыходзіць да Мяне і не зненавідзеў бацькі свайго, і маці, і жонкі, і дзяцей, і братоў, і сясцёр, і нават жыцця свайго, той не можа быць вучнем Маім. Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем.
Бо хто з вас, калі захоча пабудаваць вежу, спачатку не сядзе і не падлічыць выдаткаў, ці мае на будову. Калі ж закладзе падмурак і не зможа закончыць, усе, хто ўбачыць, пачнуць смяяцца з яго, кажучы: Гэты чалавек пачаў будаваць і не змог скончыць.
Або які кароль, ідучы на вайну супраць іншага караля, не сядзе і не параіцца спачатку, ці моцны ён, каб ісці з дзесяццю тысячамі супраць таго, хто ідзе на яго з дваццаццю тысячамі? Калі не, то пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасланцоў прасіць міру.
Гэтак кожны з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць Маім вучнем.



Шмат людзей ішло за Хрыстом… Шмат людзей бачыла Яго цуды, аздараўленні, слухала Яго навучанне…
Як жа няшмат трывала пры Збавіцелі ля крыжа, на якім Ён, Валадар сусвету, аб’явіў у поўні чалавецтву сваю любоў…
Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем.

Госпадзі, зрабі, каб я не адкідаў крыж штодзённага жыцця, крыж цярпення, незразумення, болю, духоўнай пустэчы, але таксама крыж свайго шчасця, і ўчыні, каб у маім сэрцы валадарыла Твая любоў… Дапамажы цалкам даверыцца Таб, каб не разгубіцца на жыццёвых сцяжынках…

Комментариев нет:

Отправить комментарий