Старонкі

пятница, 8 ноября 2013 г.

08.11.2013 - пятніца ХХХІ Звычайнага тыдня

Лк 16, 1–8
У той час казаў Езус сваім вучням: Адзін багаты чалавек меў эканома, на якога данеслі яму, што растрачвае маёмасць яго. І паклікаўшы яго, сказаў яму: Што гэта я чую пра цябе? Зрабі справаздачу з кіравання свайго, бо ўжо не можаш быць эканомам.

Тады эканом сказаў сам сабе: Што мне рабіць, бо гаспадар  мой адбірае ў мяне кіраўніцтва домам? Капаць не маю сілаў, жабраваць саромеюся. Ведаю, што зрабіць, каб людзі прынялі мяне ў дамы свае, калі адхілены буду ад кіраўніцтва домам.

І, паклікаўшы кожнага паасобку даўжнікоў свайго гаспадара, сказаў першаму: Колькі ты павінен гаспадару майму? Той сказаў: Сто кадзяў алею. І сказаў яму: Вазьмі сваю распіску, сядай хутчэй і напішы пяцьдзесят. Потым другому сказаў: А ты колькі павінен? Той сказаў: Сто кор пшаніцы. І сказаў яму: Вазьмі сваю распіску і напіші восемдзесят.

І пахваліў гаспадар несправядлівага эканома, што ён разумна ўчыніў. Бо сыны гэтага веку мудрэйшыя за сыноў святла ў адносінах да свайго пакалення.



Якім працаўніком у духоўным плане з’яўляюся я? Ці паступаю ў справядлівасці, міласэрнасці, любові? Ці можа растрачваю тое, чым адарыў мяне Госпад, марнуючы Яго дары, дзейнічаючы неразумна, г.зн. не ўлічваючы Божы план адносна мяне?

Кожны з нас павінен штодзённа рабіць справаздачу з таго, што зрабіў на працягу дня… Нельга жыць толькі успамінамі, трэба паглядзець, ці я тут і цяпер працую плённа, ці магчыма, ужо даўно паступаю, як труцень…

Комментариев нет:

Отправить комментарий