Старонкі

среда, 13 ноября 2013 г.

13.11.2013 - серада ХХХІІ Звычайнага тыдня

Лк 17, 11–19
Езус, калі ішоў у Ерузалем, праходзіў праз Самарыю і Галілею. І калі Ён  уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія сталі здалёк і моцным голасам казалі: Езус, Настаўнік, змілуйся над намі. Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: Ідзіце, пакажыцеся святарам. А калі адышлі, яны ачысціліся.

І адзін з іх, убачыўшы, што стаў аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам праслаўляючы Бога, і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін. Тады Езус сказаў: Ці не дзесяць было ачышчаных, дзе ж дзевяць? Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца? І сказаў яму: Устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе.


Мы часта звяртаемся да Госпада з рознымі просьбамі, можна нават сказаць – бамбардзіруем Яго штодня сваімі пажаданнямі… крыўдуем у тых выпадках, калі Ён дапускае штосьці, здаецца, зусім адпавотнае, зусім неадпаведнае і непатрэбнае ў нашых жыцці…


У той жа час як жа мала ў нашым жыцці элементарнай удзячнасці і падзякі…

Комментариев нет:

Отправить комментарий