Старонкі

четверг, 14 ноября 2013 г.

14.11.2013 - чацвер ХХХІІ Звычайнага тыдня

Лк 17, 20–25
Фарысеі спыталіся ў Езуса, калі прыйдзе Валадарства Божае. І Ён адказаў ім: Не прыйдзе Валадарства Божае прыкметна, і не скажуць: вось тут, — або: там. Бо Валадарства Божае ёсць унутры вас.

Сказаў таксама вучням: Прыйдуць дні, калі захочаце ўбачыць хоць адзін з дзён Сына Чалавечага, і не ўбачыце. І скажуць вам: вось там, — або: вось тут, — але вы не ідзіце і не ганіцеся. Бо, як маланка, якая мільганула з аднаго краю неба да другога, так будзе Сын Чалавечы ў свой дзень. Але спачатку трэба Яму шмат выцерпець і быць адкінутым гэтым пакаленнем.



Валадарства Божае ёсць унутры вас... Ці клапачаюся я аб тым, каб яно ўзрастала ў маім сэрцы? Ці пільную, каб палетак маёй душы не зарос пустазеллем граху, млявасці і абыякавасці да жыцця?
Я — вінаградная лаза, вы — галіны, — кажа Пан.

Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён…

Комментариев нет:

Отправить комментарий