Мц 4, 18–22
Калі Езус праходзіў каля
Галілейскага мора, убачыў двух братоў: Сымона, якога называлі Пятром, і ягонага
брата Андрэя, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім:
Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас лаўцамі людзей. Яны адразу пакінулі сеткі і
пайшлі за Ім.
А калі пайшоў адтуль далей,
Ён убачыў іншых двух братоў: Якуба, сына Зэбэдэя, і Яна, брата ягонага, якія ў
чаўне з бацькам іхнім Зэбэдэем правілі свае сеткі. І Ён паклікаў іх. Яны адразу
пакінулі човен і бацьку свайго, і пайшлі за Ім.
Хрыстос кліча кожнага з нас…
Кліча па імені, так як паклікаў Андрэя, Сымона, іншых вучняў…
Хрыстос заклікае ісці за Ім у
кожны момант жыцця, нягледзячы на шматлікія цяжкасці і праблемы, заклікае да
сапраўднага, а не ілюзорнага шчасця…

Комментариев нет:
Отправить комментарий